Краязнаўчая літаратура

Освейская трагедия. 1943

Автор: Сергей Панизник

Цена: 60 253 руб..

   «Всю правду о войне знает только народ». Эти слова К. Симонова послужили автору своеобразным заданием к многолетнему поиску горьких крупиц Памяти. Путь Сострадания, Милосердия, Доброты идет в книге через адские круги Саласпилса, Майданека — к радостным встречам с матерями Латвии, спасшими сотни освейских детей, от речки Свольны — к блокам Равенсбрюка, от проспекта Строителей в Витебске — к небоскребам Нью-Йорка, где очутилась спасенная, переименованная и возвращенная матери через 47 лет Аллочка — миссис Вильям-Галина Лоулор.

_______________________________________________________________________________________________________

Таямніцы Нясвіжскага замка: Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем

Аўтар: Анатоль Бутэвіч

Цана: 86 464 руб..

     Кніга расказвае пра найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, якія лічыліся некаранаванымі каралямі. Сёння архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

_______________________________________________________________________________________________________

Летапіс Дукорскай Петра-Паўлаўскай царквы (1867–1917)

Укладальнік: Уладзімір Кулажанка

Цана: 74 736 руб.

    Захавалася, на жаль, зусім невялікая колькасць царкоўных летапісаў, створаных у другой палове XIX — пачатку XX ст. ва ўсіх праваслаўных прыходах. Аб'ёмны і надзвычай змястоўны летапіс Петра-Паўлаўскай царквы вёскі Дукора Пухавіцкага раёна нядаўна выяўлены ў асабістым фондзе літаратурнага крытыка Л. А. Бэндэ ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Выданне яго поўнага тэксту асобнай кнігай адрасуецца, у першую чаргу, навукоўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца айчыннай гісторыяй і краязнаўствам.

_______________________________________________________________________________________________________

КЛЕЦК: Старонкі даўняй гісторыі

Аўтар: Андрэй Блінец

Аптовая цана: 56 083 руб. Рознiчная цана:61 690 руб.

    Кніга распавядае аб мінуўшчыне Клецка – аднаго са старэйшых гарадоў нашай краіны. На яе старонках асветлены падзеі далёкіх XII –XIII стагоддзяў, славутая перамога над крымскімі татарамі ў 1506 годзе. Чытач дазнаецца пра клецкія старонкі ў біяграфіі асветніка Сымона Буднага і магнацкага роду Радзівілаў, пра рэформы каралевы Боны Сфорца і невядомыя раней эпізоды Вялікай Пайночнай вайны, пра паўсядзённае жыццё нашых продкаў.
    Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

_______________________________________________________________________________________________________

ПАЛЕСКІЯ БЫЛІ ў творах ІВАНА СУПРУНЧЫКА

Аптовая цана: 152 134 руб. Рознiчная цана:167 350 руб.

Аўтар тэксту і ўкладальнік: Вольга Лабачэўская

    Вёску Цераблічы ведаюць у Беларусі і ў свеце. Там жыве, там і стварае свае ўнікальныя творы Іван Піліпавіч Супрунчык. Славуты народны майстар, разьбяр па дрэве, мастак. Шмат разоў дэманстраваў ён сваё майстэрства на разнастайных выстаўках, конкурсах, фестывалях, святах. Не аднойчы і я назірала, як, не зважаючы на шумны святочны натоўп навокал і гледачоў, Іван Супрунчык высякае з дрэва скульптуру. Звычайная сялянская сякера ў яго руках здольная на незвычайныя, непаўторныя выявы. Некалькі ашчадных, дакладных зарубак — і дрэва ажывае ў тварах, позірках, усмешках і постацях яго драўляных персанажаў. Калі ў цудзе вяртання спілаванаму дрэву жыцця разам з мастаком прымае ўдзел і глядач — гэта заўсёды дакрананне да сакральнай таямніцы творчасці.

_______________________________________________________________________________________________________

Далёкія і блізкія суродзічы : з дзённіка краязнаўцы

Аптовая цана: 46 358 руб. Рознiчная цана: 50 590 руб.

аўтар :Алесь Карлюкевіч

    Кніга — пра знакамітых ураджэнцаў беларускай зямлі, імёны і справы якіх па тых ці іншых прычынах недаравальна апынуліся па-за межамі гістарычнай і краязнаўчай зацікаўленасці ў Беларусі. А між тым згаданыя ў кнізе постаці ў свой час былі адметнымі і сярод іншых народаў… Аб цікавас-ці да нашых суродзічаў сведчаць і артыкулы пра народнага пісьменніка Туркменістана Каюма Тангрыкуліева, пра кітайскага перакладчыка і публіцыста Гао Мана.

_______________________________________________________________________________________________________

Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі
Аўтар Гладышчук А.А.

Аптовая цана: 35 587 руб. Рознічная цана: 39 150 руб.

   Кніга “Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі” складаецца з дванаццаці разнастайных па змесце раздзелаў, якія здолелі аб’яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду з’яўляюцца адлюстраваннем цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю. Напрыканцы выдання змешчаны “Радавод Урсын Нямцэвічаў”. Гэта вынік карпатлівых шматгадовых даследаванняў аўтара.  Кніга, несумненна, зацікавіць усіх аматараў гістарычнай і краязнаўчай літаратуры як нашай, так і замежных краін. Яна будзе цудоўным жаданым падарункам кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

________________________________________________________________________________________________________

Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах
Аўтар І.П. Ярашэвіч

Аптовая цана: 17 346  руб. Рознічная цана: 19 080 руб.

   Тапонім з’яўляецца сапраўдным гістарычным помнікам.Тапанімічную скарбніцу патрэбна зберагаць і перадаваць нашчадкам, каб яны ганарыліся гісторыяй кожнай вёсачкі і прымнажалі іх славу. Гэта і лягло ў аснову кнігі. У кнізе растлумачаны назвы большасці населеных пунктаў Чэрвеньскага раёна, у тым ліку горада Чэрвеня і гарадскога пасёлка Смілавічы.
   Гэтыя матэрыялы могуць стаць дзейсным сродкам выхавання ў моладзі патрыятызму, гонару за свой край, свядомых грамадзянскіх адносін да помнікаў гісторыі, адказнасці за ўласныя справы на карысць росквіту Айчыны.