Краязнаўчая і навукова-папулярная літаратура

____________________________________________________________________________________________________

Игровые методы
Автор:Л.И. Подгайская — 2010 г.,
104 с., тираж 500 экз.
Формат 60×84 1/16. Бумага офсетная.
ISBN 978-985-6941-38-5., цена 15 930 руб
.

     Учебное пособие «Игровые методы для практических занятий по социологии» для студентов высших учебных заведений, подготовленное доцентом кафедры экономической социологии БГЭУ, кандидатом социологических наук Л.И.Подгайской, представляет собой самостоятельный труд, обобщающий богатый педагогический и научный опыт автора и других исследователей в области преподавания социологических наук в высших учебных заведениях страны.
    

_________________________________________________________________________________________________

Семнаццатай вясной

Укладальнік: Лада Алейнік, Мікола Мінзер — 2010 г.,
192 с., тыраж 2 500 экз.
Фармат 60×901/16. Папера афсетная.
ISBN 978-985-6941-32-2
Цана 11 212  руб.

   Пад адной вокладкай аб’яднаны хрэстаматыйныя творы і літаратуразнаўчыя артыкулы. Аповесць Васіля Быкава «Пакахай мяне, салдацік», апавяданні Івана Навуменкі «Семнаццатай вясной», «Хлопцы самай вялікай вайны», Івана Чыгрынава «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», «У ціхім тумане», Міхася Стральцова «Двое ў лесе», «На чацвёртым годзе вайны», вывучаюцца ў адзінаццатым класе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
    У літаратурна-крытычных артыкулах, уключаных у кнігу, аналізуюцца прыведзеныя творы і расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.
    Кніга будзе карыснай і для тых, хто вучыцца, і для тых, хто навучае.

________________________________________________________________________________________________________

Родина - Мать зовет!

Составитель: Г.В. Павловская –2010 г.,
224 с., тираж 2 000 экз. 
Формат 60×100 1/8. Бумага мелованная.
ISBN 978-985-6941-34-7
Цена 37 133 руб.

   Настоящий каталог представляет уникальную часть коллекции Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны, в основе которой – около 500 подлинных плакатных листов, выполненных в 1941-1945 годах, главным образом в Москве и Ленинграде в издательстве «Искусство», в технике цветной литографии, а также произведения 157 авторов-художников. Общественно-политическая значимость, сила эмоционального воздействия, высокое художественное качество этого массового жанра изобразительного искусства сыграли важную роль в победе над фашизмом.
    Издание будет способствовать более глубокому изучению истории Великой Отечественной войны, а также патриотическому воспитанию молодежи.

________________________________________________________________________________________________________

Даўняя Беларусь

Аўтары: Адам Мальдзіс, Армэн Сардараў — 2010 г.,
160 с., тыраж 1 000 экз.
Фармат 60×1001/8. Папера афсетная.Цана 69 638  руб   

   Гэтая кніга спалучае ў сабе разам навуковы і мастацкі падыходы да нашага мінулага. «Vestiga semper adora» (Заўсёды паважай сляды мінулага») – такі выраз некалі ўжывалі ў Старажытным Рыме. Гэта актуальна і зараз, калі ў сённяшняй Беларусі яшчэ захаваліся матэрыяльныя прыкметы, сляды былых часоў. Знакі мінулага, якое трэба вывучыць і ведаць, захапляюць нас духам старажытнасці. Яны быццам паказваюць шлях у тыя часы, калі тут, вакол іх, бурліла жыццё – жыццё, якое ўжо ніколі не вернецца, але заўсёды застанецца ў нашай памяці, у нашым менталітэце. А гэта значыць – будзе уплываць на нашу будучыню.

 

________________________________________________________________________________________________________

Беларусь далетапісная
Аўтары: Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж – 2010 г.,
ISBN 978-985-6720-79-9
Цана 13 873 руб.
Прынята лічыць, што персаніфікаваная гісторыя Беларусі пачынаецца з імёнаў полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды, якія жылі ў Х стагоддзі. Але гэта не так.
Здзейсніць займальнае падарожжа ў мінулае, пазнаць імёны далёкіх нашых продкаў і акунуцца ў падзеі, якія прынеслі ім славу, запрашаюць чытача аўтары гэтай кнігі. Загадкавы народ неўраў, таямнічая зямля Оўм, ваяўнічая Арта, адважныя дрыгавічы, якія здзейснілі набег на Царград, — вось толькі некалькі старонак ранняй гісторыі беларусаў, якія варта ведаць нам і нашым дзецям.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

 

________________________________________________________________________________________________________

Современный русско-бело­русский словарь для школьников
Автор О. Николаева, Т. Трухан  — 2009 г.,
­­­­­568 с., тираж 3 500 экз.  Цена 19 942 руб.
Формат 60×90 1/16. Бумага офсетная.

   Современный русско-белорусский словарь для школьников включает свыше 25 тысяч наиболее употребительных русских и бело­русских слов, а также устойчивые словосочетания и фразеологизмы.
   Следует подчеркнуть, что на­стоящее издание подготовлено с учетом новых правил белорусской орфографии. Особенностью данного издания является наличие шести специальных приложений, предназначенных для самостоятельной языковой подготовки школьников: «Пиши грамотно и произноси пра­вильно», «Будь внимателен!», «Пиши слитно. Пиши через дефис», «Обрати внимание!», «Пиши правильно белорусские слова», «За­помни отличия в написании, ударении и грамматической характери­стике русских и белорусских слов». Словарь предназначен в первую очередь для учащихся средних школ и лицеев, активно пользующихся как русским, так и белорусским языками.

________________________________________________________________________________________________________

Раздімазнаўства
Аўтар Алесь Карлюкевіч — 2010 г.,
352 с., тыраж 1 600 экз.
Фармат 60×90 1/16. Папера афсетная.
ISBN 978-985-6941-17-0
Цана 23 150  руб.
З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных розным куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама – у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці.
Ёсць сярод герояў “Радзімазнаўства…” і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх даследчык і краязнаўчы пісьменнік Алесь Карлюкевіч расказвае ўпершыню.

 

_________________________________________________________________________________________________________

Знічкі Айчыны
Аўтары У.А. Ліхадзедаў,   А.М. Карлюкевіч
 264 с., тыраж 3 050 экз.  Цана 40 084  руб.
Фармат 70x84 1/8. Папера мелаваная.

   Кніга складаецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Але характэрнай рысай дадзенага выдання, у адрозненне ад падобных, што пабачылі свет у апошнія гады ў айчынных выдавецтвах, з’яўляецца тое, што ў невялікіх каментарыях да раздзелаў з добрым веданнем гісторыі, літаратуры, мастацтва, музыкі і іншых сумежных галін нашай культуры, цікава і захапляюча расказваецца пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны з названымі паселішчамі роднага краю.

_______________________________________________________________________________________________________

Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі
Аўтар Гладышчук А.А. — 2009 г.,
288 с., тыраж 2 000 экз.  Цана 35 587 руб.
Фармат 70х108 1/16. Папера афсетная.

   Кніга “Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі” складаецца з дванаццаці разнастайных па змесце раздзелаў, якія здолелі аб’яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду з’яўляюцца адлюстраваннем цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю. Напрыканцы выдання змешчаны “Радавод Урсын Нямцэвічаў”. Гэта вынік карпатлівых шматгадовых даследаванняў аўтара.  Кніга, несумненна, зацікавіць усіх аматараў гістарычнай і краязнаўчай літаратуры як нашай, так і замежных краін. Яна будзе цудоўным жаданым падарункам кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

_______________________________________________________________________________________________________

Тапонімы распавядаюць
Аўтар Лемцюгова В.П. – 2008 г.,
416 с., тыраж 2000 экз. Цана 20 882  руб.
Фармат 60×90 1/16. Папера афсетная.

   Чаму так назвалі? Адказ на гэтае і шматлікія іншыя пытанні аб гісторыі роднага краю вы знойдзеце ў кнізе. Выданне змяшчае каля трох тысяч навукова-папулярных эцюдаў пра паходжанне назваў беларускіх паселішчаў. Апрача таго, у працэсе аналізу задзейнічана шмат назваў рэк, азёр, балот, палёў, сенажацей, лясных урочышчаў, уласных асабовых імён і прозвішчаў, сэнс якіх таксама тлумачыцца. Пры назвах падаюцца геаграфічныя,  гістарычныя і этнаграфічныя звесткі, народныя легенды і паданні, старажытныя і сучасныя варыянты, вядомыя і зусім новыя навуковыя версіі.  Кніга будзе цікавай кожнаму, хто хоча як мага больш даведацца пра мінулае сваёй малой і вялікай Радзімы.

_______________________________________________________________________________________________________

Літаратурная Берасцейшчына
Аўтары В.Я. Ляшук, Г.Н. Снітко — 2008 г.,
320 с., тыраж 2 500 экз.  Цана 17 467 руб.
Фармат 60х90 1/16. Папера афсетная.

   У кнізе выяўлены і раскрыты літаратурныя стасункі ўсіх тых майстроў прыгожага беларускага пісьменства, чый жыццёвы лёс так ці інакш звязаны з Берасцейшчынай, з усёй Беларуссю (распавядаецца пра рускіх пісьменнікаў першай і другой паловы 19  і 20 ст., украінскамоўных, польскамоўных, беларускамоўных пісьменнікаў, даецца агульная характарыстыкаразвіцця літаратуры  другой паловы 20 стагоддзя). Выданне забяспечана імянным і геаграфічным паказальнікамі і можа быць выкарыстана ў якасці даведніка.
   Кніга будзе карысна краязнаўцам, студэнтам і выкладчыкам навучальных устаноў, навукоўцам, настаўнікам, запатрабавана таксама арганізатарамі турызму, бібліятэкарамі, вучнямі старэйшых класаў.

_______________________________________________________________________________________________________

Сто асоб беларускай гісторыі
Аўтар Мяснікоў А.Ф. — 2009 г.,
344 с., тыраж 2 000 экз.
Цана 17 863  руб.
Фармат 60х90 1/16. Папера афсетная.

   Пад адной вокладкай сабраны нарысы, эсэ, артыкулы пра 100 персанажаў гісторыі Айчыны, пачынаючы ад Рагвалода, Тура, Рагнеды, Усяслава Чарадзея і заканчваючы героямі Вялікай Айчыннай вайны, знакамітымі дзеячамі культуры і мастацтва бліжэйшых да сённяшняга дня дзесяцігоддзяў. Актрысы Галіна Макарава, Стэфанія Станюта, пісьменнікі Іван Мележ, Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Яўгенія Янішчыц, майстры мастацтва Міхаіл Пташук, Мікола Селяшчук, гісторыкі Мітрафан Доўнар-Запольскі, Мікола Ермаловіч – пра іх і многіх іншых нашых суайчыннікаў расказваецца ў кнізе Анатоля Мяснікова “Сто асоб беларускай гісторыі”.

_______________________________________________________________________________________________________

З росных сцяжын
Укладальнік Мінзер М. Н. — 2009 г.,
464 с., тыраж 2 000 экз. Цана 23 543  руб.
Фармат 60х90 1/16. Папера афсетная.

   У рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літаратура і Мастацтва” пабачыў свет новы зборнік пісьменніцкіх аўтабіяграфій.
   Кнігі падобнага кшталту выходзілі ў Беларусі больш трыццаці гадоў таму. Гэта зборнікі: «Пяцьдзесят чатыры дарогі» (1963 г.), «Пра час і пра сябе» (1965 г.), «Вытокі песні» (1973г.). За апошнія гады атрад літаратараў значна павялічыўся. Час паказаў, што падобныя кнігі з’яўляюцца неацэнным сродкам для найглыбейшага пазнання эстэтычнай сутнасці скарбаў нацыянальнай літаратуры ўвогуле і канкрэтных твораў у прыватнасці. Кніга прызначаецца найперш для выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў, а таксама для ўсіх тых, хто неабыякавы да беларускай культуры.

_______________________________________________________________________________________________________

Память в сердце стучит
Составитель: А.Г. Зельский — 2009 г.,
200 с., тираж 1 000 экз.  Цена 16 867 руб.
Формат 60х90 1/16. Бумага офсетная.

   В книгу включены имена белорусов и уроженцев Беларуси, которые до войны служили в структурах органов государственной безопасности БССР и СССР, сотрудников госбезопасности, кто воевал и погиб на белорусской земле во время Великой Отечественной войны, биографии сотрудников госбезопасности, погибших в борьбе с антисоветским вооруженным подпольем, а также военнослужащих органов и войск КГБ СССР, погибших в ходе боевых действий в Афганистане.

_______________________________________________________________________________________________________

Сто асоб беларускага спорту
Аўтар Мяснікоў А.Ф. — 2009 г.,
424 с., тыраж 2 000 экз. Цана 24 260  руб.
Фармат 60х90 1/16. Папера афсетная.

   Калі вы цікавіцеся гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, даражыце і шануеце імёны яе слынных сыноў, – пазнаёмцеся з гэтай кнігай. З яе старонак перад вамі паўстануць неардынарныя асобы, Атлеты з вялікай літары – людзі, якія і ў недалёкім мінулым, і зараз славілі і славяць Беларусь на самай высокай і пашанатоўнай арэне – спартыўнай, алімпійскай. “Сто асоб беларускага спорту” – унікальнае выданне. Правёўшы дзесяткі сустрэч і гутарак са сваімі будучымі героямі, паназіраўшы за імі падчас із трыумфальных выступленняў на арэнах многіх краін Еўропы і свету, аўтар прапануе чытачу біяграфічныя партрэты, заснаваныя на эпізодах і фактах з іх такога напружанага, багатага на падзеі і часта на непрадбачныя выпадкі жыцця. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

_______________________________________________________________________________________________________

Время и бремя архивов и имен
Авторы: Л. Рублевская и В. Скалабан   — 2009 г.,
­­­­­192 с., тираж 2 000 экз. 
Формат 60×90 1/16. Бумага офсетная.
Цена 9 972 руб.

   В основе книги – совместные публикации авторов в газете «Советская Белоруссия». В издании рассказывается о событиях, которые позволят совсем по-иному взглянуть на общеизвестные факты белорусской истории, повествуется как о незаслуженно забытых именах, так и о классиках – Янке Купале, Якубе Коласе, о ком, казалось, уже все известно. Уникальные документы из архивов, фотографии помогают образно  перенестись в недалёкое, но жестокое прошлое. Печатается пьеса-документ «Людвіка і Фабіян».

_______________________________________________________________________________________________________

Займальная літаратура
Аўтар Алег Лойка — 2009 г.,
176 с., тыраж 2 000 экз.
Фармат 60×90 1/16. Папера афсетная.
 Цана 9 088  руб.

   Вядомы беларускі паэт, пісьменнік, літаратуразнаўца, доктар філалогіі, прафесар Алег Лойка (1931-2008) ўвесь свой працоўны шлях прайшоў праз студэнцкія аўдыторыі ў якасці выкладчыка роднай літаратуры. А. Лойка сабраў багаты літаратуразнаўчы матэрыял па гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры. Пазней узнікла ідэя скласці ўсё гэта ў адну кнігу пад назвай «Займальная літаратура». Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і многа-многа іншага. Кніга будзе цікавай і карыснай для настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў і для ўсіх тых, хто цікавіцца нацыянальнай і сусветнай культурай.

_______________________________________________________________________________________________________

Экономика сельскохозяйственного_предприятия с основами менеджмента
Авторы Бусел И.П., Малихтарович П.И.  —  2009 г.,
464 с., тираж  2 100 экз.  Цена 23 216  руб. Формат  60х90 1/16.     Бумага  офсетная.

   В пособии излагаются основные вопросы теории и практики экономики сельскохозяйственного предприятия, его функционирования в условиях рыночных отношений и связанные с этим проблемы организации производства и менеджмента. Большое внимание уделено  повышению  эффективности использования производственных ресурсов,  алгоритмам расчета экономических показателей, организационно-экономической оценке технических и технологических инноваций. Освещены вопросы ремонта и материально-технического обеспечения, учета и анализа результатов хозяйственной деятельности.
   Книга может быть полезна для учащихся и студентов аграрных учреждений, работников сельскохозяйственного производства, интересующихся экономическими проблемами отрасли в условиях развития рыночных отношений.

_______________________________________________________________________________________________________

Урокі літаратуры: пошук і творчасць
Аўтар Верціхоўская М.І.  — 2008 г.,
224 с., тыраж 2 000 экз.  Цана 13 229  руб.
Фармат 60х90 1/16.     Папера афсетная.

   Кніга ўяўляе сабой зборнік распрацовак урокаў розных жанраў. Урокі адпавядаюць канцэпцыі літаратурнай адукацыі і патрабаванням най-ноўшых педтэхналогій. Лесвіцай Жыцця і Галгофай Сотнікава пачынаецца ўрок-блок па аповесці В. Быкава “Сотнікаў” (10 клас).   Далей, разглядаецца методыка  правядзення ўрока пазакласнага чытання па аповесці “Абеліск” (8 клас) і факультатыўных заняткаў у старшых класах па жанрава-тэматычна-выяўленчай адметнасці твораў Васіля Быкава 1990-х гг. Урокам пазакласнага чытання па творах Раісы Баравіковай (“Казкі астранаўта”) і Андрэя Федарэнкі “Шчарбаты талер”, “Афганская шкатулка”) папярэднічаюць артыкулы, прысвечаныя творчасці гэтых пісьменнікаў, і аналіз канкрэтных твораў, паводле якіх прапануюцца распрацоўкі ўрокаў.

_______________________________________________________________________________________________________

Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах
Аўтар І.П. Ярашэвіч — 2009 г.,
 144 с., тыраж 1 000 экз. Цана 17 346  руб.
Фармат 60×90 1/16. Папера афсетная.

   Тапонім з’яўляецца сапраўдным гістарычным помнікам.Тапанімічную скарбніцу патрэбна зберагаць і перадаваць нашчадкам, каб яны ганарыліся гісторыяй кожнай вёсачкі і прымнажалі іх славу. Гэта і лягло ў аснову кнігі. У кнізе растлумачаны назвы большасці населеных пунктаў Чэрвеньскага раёна, у тым ліку горада Чэрвеня і гарадскога пасёлка Смілавічы.
   Гэтыя матэрыялы могуць стаць дзейсным сродкам выхавання ў моладзі патрыятызму, гонару за свой край, свядомых грамадзянскіх адносін да помнікаў гісторыі, адказнасці за ўласныя справы на карысць росквіту Айчыны.

_______________________________________________________________________________________________________

Белорусские сокровища за рубежом
Автор: Мальдис А.И.  — 2009 г.,
­­­­­208 с., тираж 2 000 экз. 
Формат 60×90 1/16. Бумага офсетная.
Цена 6 304  руб.

    В сегодняшних условиях возвращение музейных, библиотечных и архивных ценностей, 90 процентов находится за пределами страны, – это прежде всего их выявление и совместное использование. В книге, основу которой составляют публикации автора в газете «СБ. Беларусь сегодня», рассказывается о наших ценностях, оказавшихся (преимущественно в результате военных действий) на территории с России, Литвы, Польши, Украины,  Великобритании, Германии, Франции, в Иране, Китае, США, Швеции.

_______________________________________________________________________________________________________

Жывёлы
Серыя “Усім пра ўсё”
Аўтар Бадак А.М. — 2009 г.,
96 с., тыраж 3 000 экз.  Цана 7 734  руб.
Фармат 84х108 1/16. Папера мелаваная.

    Серыя “Усім пра ўсё”  адрасуецца дзецям сярэдняга школьнага ўзросту і ў папулярнай форме расказвае пра ўсе галіны ведаў. Адна з галоўных задач серыі – пашырыць кругагляд юных чытачоў, даць адказ на самыя розныя, часам вельмі няпростыя і нечаканыя пытанні.
    “Жывёлы” – другая кніга серыі. Хто з драпежнікаў сушы самы вялікі? Якія жывелы самыя зоркія? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі вадзіліся львы і насарогі? У каго каровіна галава, конскі хвост, шкілет бізона, а голас як у свінні? Хто такія лятучыя сабакі? Як у старажытным Егіпце каралі за забойства ката? На гэтыя і сотні іншых пытанняў можна знайсці адказы ў кнізе.
    Кніга багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.