Дзіцячая літаратура.

Малы і Мядзведзік

Аўтары: Юя Вісландэр, Томас Вісландэр — 2010 г.,
128 с., тыраж 1 500 экз.  Цана 8 777  руб.
Фармат 60×901/16. Папера афсетная.ISBN 978-985-6941-31-6   

   «Малы і Мядзведзік» – адна з найлюбімейшых кніг у Швецыі. Аўтары з неверагоднай увагай і павагай да асобы Малога расказваюць пра свет яго захапленняў, мар, прыдумак і гульняў. З пункту гледжання дарослых гэта ўсё можа падавацца дробяззю. Але Мама Малога так не лічыць. Ва ўсім для Малога яна найлепшы дарадца і сябра.
    Кніга «Малы і Мядзведзік» адрасавана дзецям, але стане карыснай чытанкай і для дарослых.

________________________________________________________________________________________________________

Першая Прыгажуня
Аўтар – Алена Масла, 2010 г.
ISBN 978-985-6941-24-8
Цана 22 033  руб.
Казка – гэта не проста фантастычныя прыгоды і здарэнні. Гэта яшчэ і падарожжа кожнага з чытачоў ва ўласны свет пачуццяў, магчымасць глянуць на рэчаіснасць праз чароўнае шкельца.

 

________________________________________________________________________________________________________

Лепяць ластаўкі гняздзечкі
Аўтар Уладзімір Карызна – 2010 г.,
ISBN 978-985-6720-75-1
Кошт 16 745 руб.
У новай кнізе вядомага паэта, лаўрэата дзяржаўнай прэміі і прэміі прафсаюзаў Беларусі Уладзіміра Карызны знайшлі ўтульнае і прыгожае месца сур’ёзныя і вясёлыя вершы, нечаканыя загадкі і незвычайныя казкі. Яны абавязкова стануць захапленнем для маленькага чытача і слухача, бо ўсе яны з менталітэту народа і выхоўваюць лепшыя нацыянальныя якасці: дабрыню, працавітасць, кемлівасць і прагу пазнання новага, а таксама – любоў да Радзімы, да матчынага слова.

 

 

________________________________________________________________________________________________________

Мой сябра Анёлак
Аўтар: Арцём Кавалеўскі — 2010 г.,
ISBN 978-985-6941-13-2
Цана 7 729  руб.
Мой сябра Анёлак” – незвычайная кніга для дзяцей.  І незвычайнасць  яе перш за ўсё ў тым, што аўтар выбраў героямі сваіх твораў вельмі неардынарных асоб – анёлкаў, якія быццам бы і не існуюць у прыродзе і ў той жа час падсвядома суправаджаюць кожнага з нас у паўсядзённым жыцці, у паездках, у творчых і духоўных пошуках, у вольны час.

 

 

________________________________________________________________________________________________________

Сказки новогоднего леса
Автор: З.Городецкая  —  2008 г. 136 с., тираж  1 600 экз.  
Формат  70х90 1/16. Бумага  офсетная. Цена 24 386

     В книге Зои Городецкой «Сказки новогоднего леса» помещены пять пьес. Главные действующие лица сказок, конечно же, Дед Мороз и Снегурочка. Вместе с ними в весёлом   хороводе новогодних приключений – Дикая Кошка, Ворон, Заяц, ведьма Орберес, Баба Яга, Метель, Вьюга, Пурга, Лесовичок, Васяша, Дина и многие другие герои. Постановка любой из маленьких пьес этой книги станет настоящим праздником не только в театре, но и в школе, в детском садике, дома. А иллюстрации молодого художника Марии Мицкевич помогут в создании завораживающих декораций и костюмов героев.

________________________________________________________________________________________________________

Таямнічая планета
Аўтар У.Мазго – 2008 г.,120 с., тыраж 2 000 экз.
Фармат 60×90 1/16. Папера афсетная. Кошт 17 194 руб.

    Паэзія У.Мазго, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і прэміі імя Васіля Віткі,  асветлена пачуццём зацікаўленасці і любові аўтара да дзіцячага свету, да гульняў, да вучобы,  да прыроды, да размоў пра мінулае і сучаснае. У новай кнізе “Таямнічая планета” дзеці  пазнаёмяцца з вершамі, загадкамі і казкамі гэтага паэта, якія напісаны ў апошнія гады.  Лірычныя героі і вобразы гэтых твораў выпісаны з майстэрствам, непасрэднасцю, даверлівасцю   і эмацыянальным захапленнем.
   Кніга адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту.

________________________________________________________________________________________________________

Вожыкі ў футбол гуляюць
Аўтар Мушынская Т.М. – 2008 г.,
136 с., тыраж 3 000 экз. Цана 13 076 руб.
Фармат 60×100 1/16. Папера афсетная.

   Новы зборнік “Вожыкі ў футбол гуляюць” будзе цікавы малодшым школьнікам, спатрэбіцца настаўнікам пачатковых класаў на ўроках і для пазакласнай работы, выхавацелям і метадыстам дзіцячых садкоў, а таксама бацькам для  чытання з дзецьмі.
   Змешчаныя ў кнізе вершы, апавяданні і казкі адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пор года, карціны лесу, поля, вясковага агарода і саду. Творы прасякнуты радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць яркі, прывабны вобраз навакольнага свету
________________________________________________________________________________________________________

Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны
Аўтар Рублеўская Л.І.  — 2008 г.,
120 с., тыраж 3 000 экз.  Цана 10 926  руб.
Фармат 70х90 1/16. Папера афсетная.

    Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і іх лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, увайшлі сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Упэўнены, казкі дапамогуць дзецям стаць добрымі знаўцамі роднай прыроды, а іх сэрцы напоўняцца спагадай не толькі да казачных герояў, але і да жывога свету бабуліных зёлак і красак.

_______________________________________________________________________________________________________

Нябесная рэчка
Аўтар Гроздана Олуіч — 2009 г.,
104 с., тыраж 2 000 экз.  Цана 14 658  руб.
Фармат 70×90 1/16. Папера афсетная.

   Гроздана Олуіч – сербская пісьменніца шырокага творчага дыяпазону. Найбольшую вядомасць яна атрымала як аўтар казак і апавяданняў для дзяцей.
    Кніга “Нябесная рэчка” складаецца з выбраных казак пісьменніцы. Героі гэтых твораў вельмі незвычайныя. Гэта і нябесная рэчка, і свавольнік-дзьмухавец, і лекар-верабей, і дзяўчынка залатакоска, і перлавая ружа, і шэраг іншых.
    Пераклаў на беларускую мову вядомы знаўца заходнеславянскай культуры, прафесар І.Чарота.

________________________________________________________________________________________________________

Свята для сэрца
Аўтар Бензярук А.Р. – 2009 г.,
152 с., тыраж 1 550 экз. Цана 19 729 руб.
Фармат 70×90 1/16. Папера афсетная.

   Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Ад першабытных пачаткаў да сённяшніх дзён аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзях, што праславілі наш край.
   Адрасуецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.

_______________________________________________________________________________________________________

Лісіца-хітрыца
Беларускія народныя казкі – 2009 г.,
 64 с., тыраж 2 000 экз.  Цана 18 072  руб.
Фармат 60×90 1/8. Папера афсетная.

   У зборнік увайшлі вядомыя беларускія народныя казкі ў апрацоўцы А. Якімовіча “Лісіца-хітрыца”, “Курачка-рабка”, “Ганарыстая варона”. Усе яны вучаць любові і вернасці, дабру і працавітасці, асуджаюць зло і несправядлівасць.
   Кніга прызначана для дзяцей малодшага школьнага узросту.

_______________________________________________________________________________________________________

Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў
Укладальнік – Алена Масла, 2009 г.
152 с., тыраж 2 000 экз. Цана 24 655  руб.
Фармат 84×108 1/16. Папера афсетная.

   “Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў” — своеасаблівы працяг добравядомых чытачам “Чырвонай кнігі…” і “Лясной кнігі…”, выпушчаных РВУ “Літаратура і Мастацтва”. Чарговае выданне з серыі прысвечана беларускім рэкам, азёрам, шырокавядомым вадаёмам і іх жыхарам. Многія героі твораў ужо добра вядомыя чытачу, бо вандруюць з серыі ў серыю, — вобраз жыцця такі: на сушы і ў вадзе. Тут і жабяня Квыш-Квыш, і лянівая Чарапаха, і Выдра-Выдраніца. Амаль у кожным апавяданні, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет. 

_______________________________________________________________________________________________________

Афганская шкатулка
Аўтар А. Федарэнка — 2009 г.,
256 с., тыраж 2 000 экз. Цана 15 220  руб.
Фармат 60×90 1/16. Папера афсетная.

   Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Літаратура і Мастацтва” выпусціла новую кнігу з серыі “Пераходны ўзрост” – “Афганская шкатулка”. Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі – яе калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю нашай краіны.
   Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі. Менавіта яны высачылі злачынцаў і дапамаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крушынскага з-пад арышту...
   Самааналіз, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, лірызм, мяккі гумар ляжаць у аснове іншых апавяданняў, змешчаных у кнізе.

_______________________________________________________________________________________________________

Зацугляны шчупак
Аўтар Рыгор Ігнаценка — 2009 г.,
144 с., тыраж 1 500 экз. Цана 18 983  руб.
Фармат 70×90 1/16. Папера афсетная.

   Не знойдзецца, бадай, на Беларусі такой ракі, рачулкі альбо значнага ручая, у якім водзіцца рыба, каб там не сустрэў рыбака з вудаю. Гэтай цікавай справай з задавальненнем займаюцца як дарослыя, так і дзеці. Яшчэ больш захапляючым з’яўляецца паляванне. Вельмі цікава, захапляльна ў кніжцы расказваецца аб абодвух відах гэтага рамантычнага спорту, аб удачах і няўдачах на паляванні і рыбалцы, смешных і кур’ёзных выпадках, цікавых назіраннях. А яшчэ гэта аповед аб здаровым ладзе жыцця і яго радасцях.
   Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

 _______________________________________________________________________________________________________

Современный русско-бело­русский словарь для школьников
Автор О. Николаева, Т. Трухан  — 2009 г.,
­­­­­568 с., тираж 3 500 экз.  Цена 19 942 руб.
Формат 60×90 1/16. Бумага офсетная.

   Современный русско-белорусский словарь для школьников включает свыше 25 тысяч наиболее употребительных русских и бело­русских слов, а также устойчивые словосочетания и фразеологизмы.
   Следует подчеркнуть, что на­стоящее издание подготовлено с учетом новых правил белорусской орфографии. Особенностью данного издания является наличие шести специальных приложений, предназначенных для самостоятельной языковой подготовки школьников: «Пиши грамотно и произноси пра­вильно», «Будь внимателен!», «Пиши слитно. Пиши через дефис», «Обрати внимание!», «Пиши правильно белорусские слова», «За­помни отличия в написании, ударении и грамматической характери­стике русских и белорусских слов». Словарь предназначен в первую очередь для учащихся средних школ и лицеев, активно пользующихся как русским, так и белорусским языками.

_______________________________________________________________________________________________________

Палахлівы матылёк
Аўтар Вольга Савасцюк — 2009 г.,
32 с., тыраж 1 700 экз. Цана 10 309  руб.
Фармат 60×90 1/8. Папера афсетная.

   Тэматыка вершаў і апавяданняў, што складаюць дзіцячую кніжку В. Савасцюк «Палахлівы матылёк», – разнастайная. Тут творы і пра незвычайныя прыгоды хатніх жывёл, і пра клопаты і забавы лясных жыхароў, і пра нябачныя раней паводзіны ўласных рэчаў і падарункаў, і пра цікавыя назіранні і з’явы, што адбываюцца ў прыродзе і ў адносінах паміж дарослымі і дзецьмі. Вершы лёгка чытаюцца, а вобразы надоўга застаюцца ў памяці: незвычайны вожык, палахлівы матылёк, шкоднік-крот і іншыя.
   Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

_______________________________________________________________________________________________________

Жывёлы
Серыя “Усім пра ўсё”
Аўтар Бадак А.М. — 2009 г.,
96 с., тыраж 3 000 экз.  Цана 7 734  руб.
Фармат 84х108 1/16. Папера мелаваная.

    Серыя “Усім пра ўсё”  адрасуецца дзецям сярэдняга школьнага ўзросту і ў папулярнай форме расказвае пра ўсе галіны ведаў. Адна з галоўных задач серыі – пашырыць кругагляд юных чытачоў, даць адказ на самыя розныя, часам вельмі няпростыя і нечаканыя пытанні.
    “Жывёлы” – другая кніга серыі. Хто з драпежнікаў сушы самы вялікі? Якія жывелы самыя зоркія? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі вадзіліся львы і насарогі? У каго каровіна галава, конскі хвост, шкілет бізона, а голас як у свінні? Хто такія лятучыя сабакі? Як у старажытным Егіпце каралі за забойства ката? На гэтыя і сотні іншых пытанняў можна знайсці адказы ў кнізе.
    Кніга багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.

_______________________________________________________________________________________________________

Сказки в лукошке
Автор: В. Кастрючин — 2010 г.
тираж 3000 экз., 120 стр.,
Формат 84×108 1/16. Бумага  офсетная.
Цена 16 254 руб.

    Собраные в этой книге увлекательные сказочные истории знакомят юного читателя с удивительным миром леса и луга, с жизнью их обитателей. Кроме необычных приключений героев, поучительных и незабываемых, в сказках много познавательного материала. Например, подробный рассказ о жизни муравьев. Автор воспитывает в детях благородное отношение к природе, ко всему живому на земле, успешно продолжая традиции лучших писателей-анималистов.
    Для детей младшего школьного возраста.

_______________________________________________________________________________________________________

Мянтуз сярод мядуз
Аўтар: Зэкаў А.М— 2007 г.
тыраж 5000 экз., 32 с.,
Фармат 60х84/8. Друк  афсетны.
Цана 2 741 руб.

    "Мянтуз сярод мядуз" - не проста кніга скарагаворак, бо ўсе яны ад А да Я - рыбацкія. У азбуцы-маляванцы маленькі чытач пазнаёміцца з усімі літарамі беларускага алфавіта. Гэта па-першае. Па-другое, навучыцца правільна вымаўляць іх. Па-трэцяе, даведаецца, якія ёсць рыбы. А, ўзяўшы ў рукі каляровыя алоўкі ці фарбы, яшчэ і размалюе кніжку на свой густ.

_______________________________________________________________________________________________________

Лебединый островок
Автор: В. Н. Понамарев — 2010 г.
Тираж 3 000 экз., 48 стр.,
Формат  70×100 1/16. Бумага  офсетная.
Цена 6 006 руб.

    Книга адресована детям младшего школьного возраста. Это стихи о животных, птицах и насекомых от “а” до “я”: сказочные, шуточные или реалистичные. Богато иллюстрированная она должна будить детскую фантазию. Расчитанная на домашнее чтение, может быть использована в качестве наглядного пособия на уроках рисования или в художественных школах.