План выдання кніг

 
  • А. М. Бадак «Водны свет». Серыя  «Усім пра ўсё»

     Гэта пятая кніга папулярнай серыі.
      Чаму марская вада салёная? Як спяць рыбы? Адкуль бяруцца марскія ракавіны? Як марскія водарасці могуць расці пад вадой? Адказы на гэтыя, а таксама на шматлікія іншыя пытанні можна знайсці ў кнізе.
      Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.

 

  • З. І. Дудзюк «Канікулы на астэроідзе».

     Кніга складаецца з п’ес-казак, у якіх адбываюцца фантастычныя ці займальныя чароўныя пераўтварэнні і падзеі. На долю персанажаў выпадаюць незвычайныя прыгоды, якія вучаць юных чытачоў быць кемлівымі і добрымі, паважаць старэйшых і любіць родны край.
      Творы тэматычна і стылёва разнастайныя, разлічаныя на розныя густы, будуць цікавыя не толькі дзецям і бацькам, але і настаўнікам ды кіраўнікам аматарскіх драматычных гурткоў і студый.

 

  • А. Пісьмянкоў «Не знікай…» (зборнік паэзіі)

     Алесь Пісьмянкоў (1957—2004) — адзін з таленавітых паэтаў Бацькаўшчыны канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. Заўчасная смерць абарвала лірычную ноту паэта на самым высокім творчым уздыме. У пасмяротны зборнік «Не знікай…» уключаны вершы, якія яшчэ раз пацвярджаюць, што паэзія Алеся Пісьмянкова, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, — гэта суладдзе шчырасці душы, глыбіні думкі і прачуласці лірызму.

    • Л. Налівайка, Я. Шунейка, В. Архіпава «Беларуская сатырычная графіка XX стагоддзя».

         Альбом-каталог «Беларуская сатырычная графіка ХХ ста-годдзя» дэманструе найлепшыя дасягненні ў галіне сатырычнага жанру на працягу ХХ стагоддзя на Беларусі. У альбоме паказана, як храналагічна развіваўся гэты жанр, калі адбыўся росквіт беларускай карыкатуры. Асаблівае месца ў альбоме займаюць творы часопіса «Вожык». Гумар і сатыра ў мастацкім праяўленні з’яўляюцца цікавым адлюстраваннем часу, як сведка таго, што хвалявала людзей у розныя перыяды нашай гісторыі.
          Гэта кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам, але і шырокаму колу чытачоў.

     

    • У. Крукоўскі «Смеласць. Годнасць. Гонар: З гісторыі беларускіх прыватных гербаў».

         Гэтае выданне з’яўляецца працягам тэмы, узнятай аўтарам у кнізе «Срэбная страла ў чырвоным полі», якая выйшла ў выдавецтве «Літаратура і Мастацтва» ў 2010 годзе, — тэмы вяртання беларускаму народу гістарычный памяці.
          Акрамя новай назвы, новай вокладкі, іншай структуры размяшчэння матэрыялаў узбагаціўся змест. Дадаліся 54 гербы беларускай шляхты, значна папоўніліся спісы гербакарыстальнікаў і старажытных родаў. Усё гэта — вынік пошукавай працы на працягу апошніх трох гадоў у архівах былых Віленскай і Віцебскай губерняў, а таксама часткова Мінскай і Гарадзенскай.

     

      • Гужалоўскі А. А. «Чырвоны аловак»

           « На падмурку вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919–1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўлітбел і Галоўрэперткам, якія доўгія гады ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку Камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і культурнай спадчыны Беларусі. Кніга адрасавана гісторыкам, філолагам, журналістам, культуролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія імкнуцца глыбей зразумець гісторыю Беларусі.

       

  • В. Лабачэўская, Л. Быцко. «Палескія былі ў творах Івана Супрунчука».

     Альбом прысвечаны творчасці лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва “За духоўнае адраджэнне” ў намінацыі “Народная творчасць”, жыхара вёскі Цераблічы – Івана Супрунчыка. У драўляных скульптурах, якія ён стварае толькі пры дапамозе сякеры, графічных творах, выкананых пастэллю, адлюстравана мінулае Палескага краю – вобразы паданняў, звычаі і абрады, трагічная гісторыя яго сям’і і вёскі ў Вялікую Айчынную вайну, чалавечы боль і спачуванне ахвярам Чарнобыля і шмат іншых надзённых тэм.

 

План выдання сацыяльна значных кніг на 2013 год.

1

Бацкалевіч У. І. «Быхаўшчына. Спатканні з вечнасцю».
У багата ілюстраваным выданні распавядаецца пра гісторыю горада Быхава, які у 2013 годзе ўганараваны быць сталіцай Свята беларускага пісьменства, яго славутасці і знакамітых людзей.

2

Авласенко Г. П. «Ветерок и Крысиный король». Повесть-сказка.
В этой книге, уже четвертой по счету из серии книг о Ветерке из Вентилятора, маленькие читатели вновь встретятся с уже полюбившимся им героем. Правда, теперь Ветерок, покинув и свой старый Вентилятор, и вообще детский садик номер пять со всеми его детишками-ребятишками, живет вполне самостоятельно, это значит сам по себе.

3

Галіноўская Н. «Калі я шчаслівы». Вершы, казкі, жарты, небыліцы.
Усе творы зборніка прасякнуты любоўю да дзяцей, выхоўваюць у іх павагу да бацькоў, сяброў, прывіваюць цікаўнасць да навакольнага свету, патрыятычныя пачуцці да свайго роднага краю.
Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

4

Гардзей В. К. «Мудры воран». Легенды, паданні, прымхі, павер’і, казкі.
У кнізе паэтычнай мовай узноўлены самыя цікавыя легенды і паданні з надзвычай багатай фальклорнай спадчыны беларускага народа. Многія творы маюць чарадзейны і міфалагічны змест, асобны раздзел склалі народныя прымхі, павер’і, казкі, звязаныя з жыццём звяроў і птушак.
Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

5

Кастрючин В. А. «Лесное дитя». Рассказы о животных.
В сборнике 12 рассказов — о природе и о месте человека в одухотворенном Божьем мире. Светом разлита по страницам книги мысль о том, какая тонкая грань между природой и душой человека.
Для младшего школьного возраста.

6

Савіцкі А. «Обаль». Раман.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Обалі, невялікай чыгуначнай станцыі на поўначы Беларусі, дзейнічала падпольная камсамольска-маладзёжная арганізацыя «Юныя мсціўцы». Апавяда-ючы пра самаахвярную барацьбу юнакоў і дзяўчат супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аўтар па-мастацку даследуе характары героеў рамана, праўдзіва паказвае абставіны, цяжкасці таго часу.
Для старшага школьнага ўзросту.

7

Пазнякоў М. П. «Серабрыстыя чайкі». Апавяданні, казкі.
Кнігу склалі арыгінальныя апавяданні і казкі на самыя розныя тэмы. Займальныя і пазнавальныя, яны пашыраюць кругагляд дзяцей, садзейнічаюць выхаванню дабрыні і суперажывання, міласэрнасці і высакародства, любові да роднай прыроды.
Кніга вельмі прыдатная для сямейнага чытання, з’яўляецца своеасаблівым літаратурна-мастацкім дапаможнікам у працы выхавацеля і педагога.

8

Турова Е. В. «Киндер-Вилейское привидение». Сказка.
Неудачливый продюсер Костя Остров вынужден переехать в старую усадьбу своей бабушки. Его мечта — создать на территории прилегающего к дому парка городок аттракционов. Однако в особняке уже триста лет хозяйничает привидение — дух предка-чернокнижника, который пытается помешать беспокойным новоселам…
Сказка написана в популярном жанре фэнтези, по ее мотивам снимается кинофильм.

9

Хадасевіч-Лісавая К. С. «Казкі Сіняй падушкі». Казачная аповесць для дзяцей.
Хлопчыку Стасіку падарылі незвычайную падушку. Унутры яе жывуць маленькія істоты, якія ведаюць шмат казак і цікавых гісторый. Кожную ноч, як толькі Стасік засынае, ён сустракаецца са сваім новым сябрам — камячком Пухлікам, які жыве ў Сіняй падушцы. Разам яны здзяйсняюць падарожжы ў самыя незвычайныя і цікавыя месцы…

10

Мароз В. «Драўляныя сакральныя аб’екты Берасцейшчыны».
Гістарычная рэканструкцыя працэсу будаўніцтва і разбурэння драўляных хрысціянскіх святынь Берасцейшчыны пададзена на фоне палітычных, грамадскіх і рэлігійна-філасофскіх працэсаў, якія ўплывалі на стан канфесій і развіццё сакральнай культуры. Адзін з раздзелаў прысвечаны кароткаму агляду твораў народнага дойлідства, у якіх адбіліся ўплывы еўрапейскіх мастацкіх стыляў. На аснове навуковых, архіўных і крыніц вуснай гісторыі сабраны разнастайны матэрыял, у тым ліку малавядомыя звесткі пра духоўныя асяродкі мінулага, пра захаваныя, знікшыя і забытыя помнікі культуры, а таксама аб звязаных з іх гісторыяй асобах.

11

«Апалены золак. Слова пра Юрку, Коласава сына». Укладальнік М. М. Мятліцкі.
Выданне прысвечана памяці сярэдняга сына Якуба Коласа Юрыя Канстанцінавіча Міцкевіча, які гераічна загінуў у верасні     1941 года ў баях пад Масквой. У кнігу ўвайшлі радыёзварот бацькі да сына ад 28.11.1942 г., успаміны старэйшага брата Данілы, дакументальная аповесць «За вас зямлі я памалюся…» малодшага брата Міхася, згадкі сяброў-аднакурснікаў, паэтычныя прысвячэнні, а таксама фотаздымкі з дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця.
Для шырокага кола чытачоў.

12

Брава А. / Brava A. «Дараванне / Vergebung». Аповесць. На беларускай і нямецкай мовах. Пераклад з беларускай мовы Андрэ Бёма, рэдактар перакладу Галіна Скакун.
Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну — да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза — цяжкахворага бацьку свайго мужа-немца. І Ларыса робіць усё, каб больш ніколі не бачыць старога. Аднак нечаканая знаходка прымушае жанчыну паглыбіцца ў падзеі часоў Другой сусветнай вайны і па-іншаму ўбачыць ролю Ганса ў іх.

13

Яшкін І. Я. «Гісторыка-краязнаўчы слоўнік Сярэдняга Пасожжа».
У слоўніку лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кандыдата   філалагічных   навук   І.  Я.  Яшкіна  пададзена  больш  за
700  артыкулаў пра населеныя пункты, вадаёмы, урочышчы Сярэдняга Пасожжа. Гэта тэрыторыя сучасных Слаўгарадскага, Краснапольскага, паловы Чэрыкаўскага, часткі Быхаўскага і Касцюковіцкага раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Кармянскага, Чачэрскага і часткі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Упершыню прыводзяцца падобныя звесткі пра гэты абшар Беларусі. Выяўлены новыя матэрыялы і выкарыстаны ўспаміны мясцовых людзей па гісторыі, этнаграфіі, народнай мове і фальклоры.

14

Богданович А. Е. «Я всю жизнь стремился к свету». В 2 кн. Кн. 2. Составитель А. П. Ващенко.
Во вторую книгу включены адаптированный к современному правописанию и снабженный новыми комментариями классический труд по белорусской этнографии и фольклору «Пережитки древнего миросозерцания у белорусов», «Страницы из жизни Максима Горького», а также воспоминания «М. Горький и Ф. М. Шаляпин в Нижнем», «К истории партии «Народная воля» в Минске и Белоруссии 1880–1892», которые публикуются впервые.
Книга будет интересна как специалистам, так и всем, кто интересуется культурой, фольклором, историей и краеведением Беларуси и России.

15

Падаляк Т. «Класікі і сучаснікі: Дыялогі на мяжы стагоддзяў». У 2 частках. Ч. 1.
Героі кнігі — выдатныя беларускія творцы: паэты і пісьменнікі, мастакі і скульптары, артысты, музыканты, навукоўцы. Яны разважаюць на розныя пытанні: як успрымае творчая асоба сучаснасць, як адчувае сябе ў інтэр’еры часу, што асабліва непакоіць, на што спадзяецца?.. Цікавымі будуць і дыялогі з роднымі і блізкімі класікаў беларускай культуры Кузьмы Чорнага, Максіма Танка, Петруся Броўкі, Яна Скрыгана, Андрэя Бембеля, Iосiфа Жыновiча, Iвана Чыгрынава, Міхаiла Пташука…
Выданне адрасавана масаваму чытачу.

16

Падаляк Т. «Класікі і сучаснікі: Дыялогі на мяжы стагоддзяў». У 2 ч. Ч. 2.

17

«Міншчына літаратурная». Зборнік. Укладальнік А. Смалянка.
У зборнік увайшлі змястоўная проза, паэзія, публіцыстыка — творы членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Аўтары розных узростаў і прафесій ухваляюць маці-Радзіму, добрых і мудрых землякоў. Свае радкі яны прысвячаюць спадчыне, ратнаму подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гераічным і працоўным традыцыям, таму, што хвалюе, што трэба зрабіць, каб і далей квітнела родная Беларусь.

18

«Браніслаў Эпімах-Шыпіла». Зборнік. Укладальнік Г. В. Запартыка.
Упершыню ў гісторыі Беларусі публікуецца ўнікальны рукапісны помнік беларускай літаратуры «Беларуская хрэстаматыя», якую склаў Б. І. Эпімах-Шыпіла ў 1889–1931 гг. і дзякуючы якой захаваліся тэксты многіх помнікаў беларускай літаратуры. Зборнік таксама змяшчае дакументы і матэрыялы Б. І. Эпімах-Шыпілы, яго лісты, выяўленыя ў розных архівах Беларусі і за яе межамі, а таксама працы даследчыкаў жыцця і дзейнасці Б. І. Эпімах-Шыпілы.
Разлічана на выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.

19

Багадзяж М., Масляніцына І. «Час маленняў і воінскіх спеваў: Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ–ХІІ стст.».
Новая кніга Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа з’яўляецца лагічным працягам іх папярэдняй працы «Беларусь далетапісная» і распавядае пра самых любімых герояў нашага народа. Рэальныя падрабязныя біяграфіі, раней невядомыя факты, новыя ракурсы вядомых падзей, разгадкі гістарычных таямніц — усё гэта чакае чытача на старонках выдання.
Для шырокай чытацкай аўдыторыі.

20

         Багадзяж М., Масляніцына І. «Эпоха славы і ахвярнасці: Легендарныя героі беларускай гісторыі канца ХІІІ — першай чвэрці ХІХ ст.».
Новая кніга Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа з’яўляецца лагічным працягам іх папярэдніх прац «Беларусь далетапісная» і «Час маленняў і воінскіх спеваў: Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ–ХІІ стст.» і распавядае пра самых любімых герояў нашага народа. Рэальныя падрабязныя біяграфіі, раней невядомыя факты, новыя ракурсы вядомых падзей, разгадкі гістарычных таямніц — усё гэта чакае чытача на старонках выдання.
Для шырокай чытацкай аўдыторыі.

21

«Беларуская літаратура XVІ ст.». Анталогія. Укладанне, прадмова, каментарыі, пераклады і адаптацыі І. В. Саверчанкі.
У кнізе ў перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца найбольш значныя творы выдатных пісьменнікаў-інтэлектуалаў эпохі Рэнесансу: Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага і інш. У разгорнутых уступных артыкулах-каментарыях раскрываецца паэтыка творчасці беларускіх майстроў слова XVІ ст., асвятляюцца іх ідэйна-мастацкія пошукі, паказваюцца эстэтычныя вартасці шэдэўраў беларускага пісьменства.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў: навукоўцам, выкладчыкам ВНУ і каледжаў, настаўнікам, студэнтам і школьнікам.

22

            Корбут В. А. «Лучший вид этого города. Прогулка по мостовым старого Минска».
Книга состоит из исследований по истории Минска с XI до начала XXI века. Автор ищет ключ к загадке возникновения города. Обсуждаются проблемы восстановления исторического центра. Храмы, кладбища, общественные здания, их прошлое и современность рассматриваются не только с архитектурной точки зрения, но и через судьбы связанных с ними людей. Вниманию читателей предлагаются очерки о знаменитых минчанах ХХ века, репортажи из их квартир, беседы с великими современниками, среди которых Леонид Левин, Илья Курган, Май Данциг. Значительное внимание уделено жизни Минска в 20–30-е годы ХХ века, в годы Великой Отечественной войны. Выясняется судьба музейных коллекций, собиравшихся в Минске в прошлом. Затрагивается проблема возвращения улицам исторического центра их исконных названий. Книга будет интересна как учащимся, туристам, краеведам, так и академическим учёным.

23

Ждан О. «Праздник продолжается, или Щенок, велосипед и шишка на лбу». Повесть.
Повесть о первокласснике Андрее Бабушкине, который считает себя неудачником. О том, какие приключения произошли с ним на протяжении учебного года, и о том, как он преодолевал свое «невезение», рассказывает сам Андрей.
Язык повести отличает юмор, а содержание и образы — знание детской психологии.

24

Степаненко В. А. «Сергей Петрович Катков. Художник. Учитель».
Эта книга рассказывает о замечательном белорусском художнике и великом наставнике Заслуженном учителе Белоруссии Сергее Петровиче Каткове. Всю свою жизнь он  писал  картины  и  учил  маленьких детей держать в руках карандаш, видеть прекрасное в жизни и любить Родину.
Книга состоит из повести «Высокий берег», воспоминаний учеников о своём учителе, живописных и графических работ мастера, а также фотографий из семейного архива.